Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пацьвердзіла адпраўку ў Сырыю зэнітных ракетных комплексаў


Віктар Бондараў
Віктар Бондараў

Міністэрства абароны Расеі пацьвердзіла адпраўку зэнітных ракетных сыстэмаў у Сырыю. У інтэрвію «Комсомольской правде» галоўнакамандуючы Ваенна-касьмічнымі сіламі Віктар Бондараў заявіў, што артылерыю накіравалі для таго, каб прадухіліць магчымыя ўгоны расейскіх самалётаў і ўдары ў адказ.

«Мы туды паставілі ня толькі зьнішчальнікі, штурмавікі, бамбавікі, верталёты, але і зэнітныя ракетныя сыстэмы. Таму што могуць быць рознага роду форс-мажорныя абставіны. Дапусьцім, угон баявога самалёта на тэрыторыі сумежнай з Сырыяй дзяржавы і нанясеньне ўдару па нас» — сказаў галоўнакамандуючы ВКС Расеі.

4 лістапада высокапастаўлены супрацоўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд заявіла, што Расея разгарнула цяжкую артылерыю паблізу гарадоў Хомс і Хама. Масква нарошчвае сваю наземную прысутнасьць для падтрымкі наступу сырыйскіх узброеных сілаў супраць паўстанцаў, падкрэсьліла яна.

Расея з 30 верасьня праводзіць у Сырыі ваенную апэрацыю. Паводле афіцыйных зьвестак, у сярэднім за суткі авіяцыя наносіць 50-60 удараў. Масква неаднаразова заяўляла, што авіяўдары скіраваныя супраць экстрэмістаў з забароненай у Расеі групоўкі «Ісламская дзяржава». Сырыйская апазыцыя і заходнія ўрады падкрэсьліваюць, што Расея вядзе барацьбу з паўстанцкімі сіламі, якія выступаюць супраць рэжыму Башара Асада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG