Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць заявак расейцаў на прытулак у ЗША вырасла на 50 адсоткаў


Гэтая тэндэнцыя зьвязана з ростам палітычных абмежаваньняў, карупцыяй і дыскрымінацыяй у дачыненьні да геяў. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Вашынгтоне.

Колькасьць новых хадайніцтваў аб прадстаўленьні прытулку ў ЗША расейцам дасягнула свайго найвышэйшага ўзроўню за больш чым два дзесяцігодзьдзі.

Расейскія грамадзяне падалі 1454 новых хадайніцтваў аб прытулку ў 2015 фінансавым годзе, які скончыўся 30 верасьня. Гэта азначае 50-працэнты рост у параўнаньні з папярэднім годам і рост больш чым у два разы ў параўнаньні з 2012 годам, калі прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін вярнуўся ў Крэмль пасьля чатырохгадовага знаходжаньня на пасадзе прэм’ер-міністра. Пра гэта Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША паведаміла нашай радыёстанцыі на падставе Закону ЗША аб свабодзе інфармацыі.

Адна заява аб прадстаўленьні прытулку можа ўключаць у сябе больш чым аднаго чалавека, напрыклад, жонку або дзяцей заяўніка.

У дадзеных, атрыманых Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа, не пазначаныя матывы заяўнікаў, якія шукаюць прытулку. У ЗША іміграцыйныя адвакаты паведамілі, што гэты ўстойлівы рост, хутчэй за ўсё, часткова абумоўлены зыходам лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендэраў (ЛГБТ) пасьля таго, як Пуцін падпісаў закон 2013 году, які забараняе распаўсюджваньне сярод непаўнагадовых «прапаганды нетрадыцыйных сэксуальных адносін».

Заходнія ўрады асудзілі закон як дыскрымінацыйны, а групы па абароне правоў чалавека лічаць, што дзякуючы гэтаму закону створана атмасфэра беспакаранасьці для тых, хто зьдзяйсьняе акты гвалту ў дачыненьні да геяў.

Паводле неафіцыйных дадзеных юрыстаў, якія працуюць з расейцамі, што шукаюць прытулку, рэзкі рост у гэтым годзе таксама могуць быць зьвязаны да ростам колькасьці расейцаў, якія сьцьвярджаюць, што яны зьяўляюцца ахвярамі палітычнага перасьледу і пагрозаў або перасьледу з боку карумпаваных чыноўнікаў. У Нью-Ёрку іміграцыйны адвакат Алёна Шаўстова сказала Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа, што яна накіравала вялікую колькасьць запытаў у гэтым годзе ад расейцаў на падставе іх апазыцыі да палітыкі і дзеяньняў Пуціна, у тым ліку анэксіі Крыму.

Паводле амэрыканскага эміграцыйнага заканадаўства, статус палітычнага прытулку дае магчымасьць праз год падаць заяву на атрыманьне права на сталае месца жыхарства («грын-кард»). Празь пяць гадоў уладальнік «грын-кард» мае права атрымаць грамадзянства ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG