Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даніловіч: Мы не сьцьвярджаем, што ВКЛ — беларуская дзяржава, але беларускія землі былі яе ядром


Вячаслаў Даніловіч

Вячаслаў Даніловіч

Дырэктар Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ацаніў беларускую спадчыну ў Вялікім Княстве Літоўскім.

«Вялікае Княства Літоўскае — гэта поліэтнічная дзяржава. Натуральным чанам так суіснавалі некалькі народаў, у тым ліку і беларусы. Таму ўсе яны маюць права на гістарычную, культурную і духоўную спадчыну ВКЛ», — сказаў журналістам перад адкрыцьцём міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура» дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.

«Мы ні ў якім разе не сьцьвярджаем, што ВКЛ — гэта беларуская дзяржава. Не. Гэта поліэтнічная сярэдневяковая дзяржава, у межах якой вялікую ролю адыгрывалі і беларускія землі. Калі разглядаць геаграфічны аспэкт, то беларускія землі былі ядром, цэнтрам ВКЛ. Так, нашы продкі гралі вялікую ролю ў ВКЛ — гэта бясспрэчна. Нам ёсьць чым ганарыцца. Тыя ж Статуты ВКЛ, напісаныя на старабеларускай мове, — унікальны помнік юрыдычнай думкі Сярэднявечча», — адзначыў навуковец.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG