Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 лістапада: дзень нараджэньня Міхала Вітушкі, канфэрэнцыя па гісторыі ВКЛ


Фота: Анжаліка Бартось
Фота: Анжаліка Бартось

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Дасылайце свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9.

Афіша

Менск. Канфэрэнцыя па гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Упершыню на такім маштабным навуковым форуме зьявіцца магчымасьць разгледзець усе аспэкты гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Палітыка, эканоміка, культура — тры асноўныя вэктары дасьледаваньняў, пра якія плянуецца весьці гаворку. Удзел возьме больш як 140 навукоўцаў зь Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расеі. Толькі замежных дасьледчыкаў будзе больш за 40. Пленарнае пасяджэньне распачнецца 5 лістапада а 10.00 у вялікай залі Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук.

А 17.00 гадзіне ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча адбудзецца мерапрыемства Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры, прысьвечанае прэзентацыі новай кнігі апавяданьняў і аповесьцяў Васіля Жуковіча “Арабінавая ноч”. Кніга пабачыла свет у выдавецтве «Кнігазбор» ў 2015 годзе. Яна стала новым выпускам сэрыі «Кнігарня пісьменніка» ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў»

Бабруйск. Круглы стол, прысвечаны Магдэбургскаму праву ў гарадах Магілёўскай вобласьці. Бабруйск, вул. Кастрычніцкая, 173-а

Гэты дзень у гісторыі

1794 — расейскія войскі пад кіраўніцтвам Аляксандра Суворава ўзялі штурмам Варшаву і ўчынілі там расправу над паўстанцамі. Такім чынам вызвольнае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі, якое адбывалася і на тэрыторыі сучаснай Беларусі, было канчаткова задушанае.

1923 — створанае літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк». Яно адгуляла важную ролю ў станаўленьні беларускай савецкай літаратуры, але праіснавала нядоўга. Празь 5 гадоў «Маладняк» быў расфармаваны, а ягоныя арганізатары — або расстраляныя, або сасланыя ў ГУЛАГ.

1958 — на заводзе ў Жодзіне пачалі выпускаць першыя аўтасамазвалы.

1964 — у Менску адкрыўся ЦУМ.

У гэты дзень нарадзіліся:

1893 — Кастусь Езавітаў, беларускі палітык, гісторык і публіцыст, удзельнік абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка

1918 году, сябра Рады БНР, міністар вайсковых справаў БНР (расстраляны НКВД у 1946 годзе).

1907 — Міхал Вітушка, арганізатар пасьляваеннай антысавецкай партызанкі.

У гэты дзень памерлі:


1916 — паэтка Алаіза Пашкевіч (Цётка). Яна паехала на пахаваньне бацькі ў Лідзкі павет, дзе лютавала эпідэмія тыфу. А. Пашкевіч засталася, каб дапамагчы хворым, але сама заразілася і памерла. Пахаваная ў Старым Двары пад Лідай.

1954 — паэт і перакладчык Міхась Клімковіч, аўтар гімну БССР. Перакладаў на беларускую мову твораў расейскіх, украінскіх, польскіх, літоўскіх аўтараў.

1996 — беларускі кінарэжысэр Віктар Тураў. Аўтар фільмаў «Я родам зь дзяцінства» (1966), «Сыны ідуць у бой» (1969), «Пераправа» (1987), «Чорны бусел» (1993), «Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных расказах» (1994) і іншых.

1997 — Сьвятаслаў Коўш, беларускі рэлігійна-грамадзкі дзяяч, сьвятар.

Цытата:

Цераз моры, акіяны
Палячу ў далёкі край,
Бо люблю я ураганы,
Бо я ў буры чую рай,
Бо на дзікіх грывах хвалі
Маім думам лягчэй плыць,
Бо у дзікай, страшнай буры
Я аб песьні магу сьніць,
Бо я толькі на прасторах
Ў звонкай ліры маю слух,
Бо у дзікай, страшнай буры
Крэпне мой свабодны дух.


Алаіза Пашкевіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG