Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У адной краіне часта мяняюцца прэзыдэнты. А ў іншай — грошы». Фэйсбук абмяркоўвае дэнамінацыю


Аб’яўленая кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам дэнамінацыя выклікала шквал жартаўлівых камэнтароў у сацыяльных сетках.

«Усе дзяржавы можна падзяліць на дзьве групы. У адной часта мяняюцца прэзыдэнты. А ў другой — грошы», напісаў у фэйсбуку кіраўнік БелаПАН Алесь Ліпай.

Таксама ён піша: «Улада вырашыла манэтызаваць беларусаў)».

А журналіст Павал Шарамет напісаў у фэйсбуку: «Лукашэнка абразае нулі і запускае ў абарот новыя беларускія грошы. Гэта ўжо трэцяя дэнамінацыя ў Беларусі пры ім, калі цэны дарастаюць да мільёнаў і потым ім адразаюць адразу па 4-6 нулёў».

«Добра, што не на расейскі рубель», — напісаў у фб Юрась Губарэвіч.

«Таннае жыцьцё ў ліпені 2016-га.
Курс 1$ — 2р
З/п у рэгіёнах — 350-400р
Сярэдняя пэнсія — 280р
Выплата па беспрацоўю — 20р
Жыроўка за двухпакаёвую кватэру — 60р
Кошт года навучаньня ў дзярж. вну — 2400р», — піша Андрэй Дзьмітрыеў.

Ён дадае: «Ні на адной з купюр у Беларусі не было і няма партрэтаў вядомых беларусаў. Былі жывёлы, расьліны, будынкі. Ведаеце чаму? Рэўнасьць.
Я б хацеў купюры з Сапегам, Купалам, Вітаўтам, Чарадзеем, Астрожскім, Ластоўскім, Барбарай Радзівіл.

Усе чакалі рэформаў, а атрымалі капейкі. Так і хочацца сказаць: «Лукашэнка, ня трэба мелачыцца».

Сяргей Гудзілін піша ў фб: «А ржака наагул у тым, што 1 расейскі рубель — гэта 3 беларускія капейкі! Ненахіляльна!»

«А я па-ранейшаму чакаю ТАЛЕРАЎ!», напісаў Дзяніс Кобрусеў.

«Ой, манэткі! Рашэньні Кастрычніцкага эканамічнага форуму — у жыцьцё!», напісаў у фэйсбуку Юры Чавусаў.

«Тое пачуцьцё, калі з 1-га ліпеня ты перастанеш быць мільянэрам... Затое можна будзе скрэбці манэткай ахоўны пласт на лятарэі!», піша Юры Цароў.

XS
SM
MD
LG