Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск рыхтуюць да інаўгурацыі Лукашэнкі. Фота


Фэтарэпартаж Свабоды з цэнтральных праспэктаў беларускай сталіцы, якія ўпрыгожваюць афіцыйнымі чырвона-зялёнымі сьцягамі і транспарантамі да пятай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ў якасьці прэзыдэнта Беларусі.

Інаўгурацыя пройдзе 6 лістапада ў Палацы незалежнасьці на праспэкце Пераможцаў у Менску.

На інаўгурацыі Лукашэнкі 2011 году не прысутнічалі кіраўнікі дыпляматычных місіяў краін Эўразьвязу. На знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і рэпрэсіяў супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці яны накіраваліся ў Вільню на круглы стол, прысьвечаны правам чалавека. Ня ўдзельнічаў у інаўгурацыі і часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі.

XS
SM
MD
LG