Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень народнага адзінства ў Маскве адзначылі чатырма асобнымі маршамі


Кіраўнік незарэгістраванай партыі "Великая Россия" Андрэй Савельеў на сёньняшнім маршы ў Маскве.
Кіраўнік незарэгістраванай партыі "Великая Россия" Андрэй Савельеў на сёньняшнім маршы ў Маскве.

У Дзень народнага адзінства, 4 лістапада, у Маскве і ў іншых гарадах Расіі ў 11-ты раз адбылася акцыя нацыяналістаў — «Рускі марш».

У сталіцы лік «Рускіх маршаў» у гэты раз дасягнуў рэкорднай адзнакі: адначасова праходзяць адразу тры «Рускія маршы». Раскол нацыяналістаў, як лічаць экспэрты, адбыўся па двух накірунках: адносінах да падзей ва Ўкраіне і да расейскай улады. Гэта прыводзіць да таго, што вобраз «Рускага маршу» як параднага агляду нацыяналістычных сіл размываецца.

Першы — традыцыйны і асноўны «Рускі марш» — праходзіў у раёне Любліна.

Афіцыйныя лёзунгі гэтага маршу: «За правы і свабоды рускага народу», «Расеі — рускую ўладу», «Не дыктатуры», «Свабоду Аляксандру Бялову і іншым палітвязням». Паводле зьвестак паліцыі, у гэтай акцыі прынялі ўдзел каля 500 чалавек.

Другая акцыя пад назвай «Рускі марш. За рускі рэванш» адбылася ў раёне Шчукіна. Яе арганізатары — рух «Рускі нацыянальны фронт».

Акрамя гэтага, яшчэ адзін «Рускі марш» у цэнтры Масквы — на Каляровым бульвары — правёў грамадзкі рух «Рускі сьвет».

Чацвёртая пляцоўка, дзе былі прадстаўлены нацыяналістычныя сілы — пракрамлёўская акцыя пад назвай «Мы адзіныя», удзельнікі якой прайшлі шэсьцем па Цьвярской вуліцы. Асобнай калёнай у ім быў прадстаўлены моладзевы рух «Тыгр Радзімы». Па зьвестках паліцыі, гэтая акцыя сабрала 85 тысяч чалавек. У Інтэрнэце былі заўважаныя абвесткі аб наборы ўдзельнікаў для гэтага мерапрыемства за плату.

Дзень народнага адзінства быў уведзены ў Расеі як дзяржаўнае сьвята ў 2005 годзе, адначасова з адменай сьвята перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада. Прымеркаваны ён да падзеяў 1612 году, калі апалчэньне пад кіраўніцтвам Мініна і Пажарскага ўступіла ў Кітай-горад, адцясьніўшы ў Крэмль войскі Рэчы Паспалітай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG