Лінкі ўнівэрсальнага доступу

у Фэйсбук піша мне Люцыя, піша натхнёна, што нарэшце знайшла мяне.

я не магу ўспомніць, дзе і пры якіх абставінах пазнаёміўся з гэтай амэрыканкай.

прагледзеў яе профіль, фотаздымкі, пачытаў статусы, і прыйшоў да высновы, што, мабыць, знаёмы праз падарожжы альбо стыпэндыю ў Эўропе.

вырашаю далей перапісвацца... «як справы? чым займаесься?» шмат даведаўся пра яе, шмат распавёў пра сябе.

мінула два дні, у суботу ўвечары яна пра Скайп...

я ў адказ — навошта Скайп?

а яна: «I am so hot now. let me do it with you online!»

і я зразумеў, што спам, як і віртуальныя сэкс-паслугі, сягнулі новай ступені эвалюцыі.

а.і. бацкель


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG