Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь — анкляў нярынкавай эканомікі ў цэнтры Эўропы, — экспэрт


Удзельнікі канфэрэнцыі «Кастрычніцкі эканамічны форум». Менск, 3 лістапада 2015 году

Удзельнікі канфэрэнцыі «Кастрычніцкі эканамічны форум». Менск, 3 лістапада 2015 году

У другі дзень Кастрычніцкага эканамічнага форуму ў Менску выступіў старшы навуковы супрацоўнік Цэнтру сацыяльна-эканамічных дасьледаваньняў CASE Марэк Дамброўскі.

Ён адзін з аўтараў праграмы макраэканамічнай стабілізацыі ў постсацыялістычным сьвеце.

Ці можа Беларусь захавацца як анклаў нярынкавай эканомікі ў цэнтры Эўропы? Такім пытаньнем спадар Дамброўскі задаўся яшчэ ў напачатку 2000-х і праз паўтара дзясятка гадоў вымушаны яго паўтарыць: чаму падобная мадэль існуе так доўга?

Навуковец робіць выснову: амаль два дзясяткі гадоў так званы «беларускі цуд» трымаўся збольшага за кошт танных энэргарэсурсаў, якія прадстаўляла Расея ў абмен на ляяльнасьць з боку саюзьніка. Але пасьля таго, як Крэмль распачаў захопніцкую палітыку ва Ўкраіне і ва ўмовах абвалу коштаў на нафту і заходніх санкцый быў вымушаны удвая дэвальваваць рубель, яскрава выявілася ўся сутнасьць беларускай «эканамічнай бурбалкі».

На тле скарачэньня донарскай дапамогі з усходу, перакананы спадар Дамброўскі, беларускім уладам нічога не застанецца, як распачаць рэфармаваньне народнай гаспадаркі. Далейшая датацыя стратных сфэраў непамерна ўзмацняе нагрузку на бюджэт і непазьбежна выкліча ланцуговую рэакцыю: інфляцыю, дэвальвацыю, падзеньне ўзроўню жыцьця.

Як адзначыў Марэк Дамброўскі, Беларусь ужо не адзін год застаецца лідэрам у СНД у паказьніках росту спажывецкіх коштаў і абясцэньваньня нацыянальнай валюты. Для краіны ў цэнтры Эўропы — лідэрства досыць сумнеўнае.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG