Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Задорнаў пра Нобэля Алексіевіч: Вось як Захад заточаны супраць Расеі! Да затлумленьня мазгоў


Вядомы расейскі гумарыст Міхаіл Задорнаў у сваім блогу выказаўся адносна Нобэлеўскай прэміі па літаратуры для беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч. Задорнаў рэзка раскрытыкаваў гэтае рашэньне Нобэлеўскага камітэту.

«Нобэлеўскі камітэт яшчэ раз даказаў гэтай прэміяй, што мастацкая каштоўнасьць ім ня важная. Ім галоўнае, каб было нешта супраць Расеі сказана. Сярод пісьменьнікаў, якія пішуць на рускай, ёсьць значна больш таленавітыя і цікавыя — Прылепін, Пялевін... Я ў першую чаргу называю тых, каго сам люблю чытаць», — цытуе nn.by словы коміка.

Ён акцэнтаваў, што і папярэднія прэміі рускамоўным пісьменьнікам даваліся не за мастацкія вартасьці, а за палітыку. «Бо Салжаніцыну таксама Нобэлеўская прэмія была дадзена не за мастацкасьць, а за антысавецкі змест. Многія раманы Салжаніцына пачыналіся з мастацкіх частак, а разьвіваліся як публіцыстыка. Сёньня мала хто можа пахваліцца тым, што ён дачытаў да канца нават „У крузе першым“. А на Захадзе ведаюць, што ён атрымаў Нобэлеўскую прэмію, але ніхто і першых главаў не прачытаў. Такая ж гісторыя была з Пастарнакам».

«Вось як Захад заточаны супраць Расеі! Да затлумленьня мазгоў», — робіць выснову Задорнаў.

Міхаіл Задорнаў — комік, вядомы сваімі маналёгамі пра «тупых амэрыканцаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG