Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка рыхтуецца абараняцца, але ня кажа, ад каго


Пра гэта 3 лістапада заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, наведваючы завод дакладнай электрамэханікі ў Дзяржынскім раёне.

«Ён загадзя адкінуў магчымыя домыслы наконт таго, што Беларусь «бразгае зброяй» або «гуляе мускуламі», паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

«У нас сёньня, заўтра таксама, выключна абаронная стратэгія. Мы ні на кога не зьбіраемся нападаць. Мы будзем абараняцца ад тых, хто паставіць сваёй мэтай на нас нападаць, весьці супраць нас вайну».

Гэта, падкрэсьліў Лукашэнка, выключна абарончая стратэгія. Сутнасьць яе ў тым, каб праціўнік задумаўся, перш чым весьці супраць Беларусі вайну або ствараць нейкі канфлікт:

«Мы павінны нанесьці яму непрымальную шкоду, калі ён вырашыць нас атакаваць. Непрымальная шкода, непрымальныя страты — вось галоўнае. І гэта выключна абарончая тактыка».

У Беларусі ставілася задача распрацаваць сваю ракетную тэхніку, паколькі менавіта яна здольная нанесьці тую самую непрымальную шкоду праціўніку ў выпадку яго зьяўленьня, сказаў кіраўнік краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG