Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнай літаратурнай узнагародай Францыі — Ганкураўскай прэміяй — уганараваны Маціяс Энар за «музыкалягічны раман»


Маціяс Энар

Маціяс Энар

Грашовая частка Ганкураўскай прэміі складае сымбалічную суму — 10 эўра, але для ляўрэата мае значэньне высокая рэпутацыя ўзнагароды, якая гарантуе высокія наклады.

Галоўнай літаратурнай узнагародай Францыі, Ганкураўскай прэміяй сёлета ўганараваны 43-гадовы пісьменьнік і перакладчык Маціяс Энар.

У аўторак ён быў абвешчаны ляўрэатам прэміі за раман «Компас» — пра аўстрыйскага музыказнаўцу і яго паездкі на Ўсход. Як адзначае France-Presse, у гэтым конкурсе дамінавалі кнігі пра сувязі паміж Захадам і арабскім сьветам.

Маціяс Энар, які валодае арабскай і пэрсыдзкай мовамі, жыве ў Гішпаніі. З 2010 года ён выкладае арабскую мову ў Барсэлёнскім аўтаномным унівэрсытэце. Энар — ляўрэат некалькіх нацыянальных і міжнародных прэмій.

Грашовая частка Ганкураўскай прэміі складае сымбалічную суму — 10 эўра, але для ляўрэата мае значэньне высокая рэпутацыя ўзнагароды, якая гарантуе высокія наклады.

Маціяс Энар трымае сваю кнігу «Компас» у парыскім рэстаране «Drouant» 3 лістапада 2015 году

Маціяс Энар трымае сваю кнігу «Компас» у парыскім рэстаране «Drouant» 3 лістапада 2015 году

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG