Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У школах «ДНР» замест украінскай мовы ўвялі прадмет «Мова народаў Данбасу»


У школах самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» з гэтага года замест украінскай мовы і літаратуры вывучаюць два новыя прадметы — «Мова народаў Данбаса» і «Літаратура народаў Данбасу». Пра гэта са спасылкай на паведамленьні мясцовых жыхароў пішуць украінскія сайты.

У паведамленьнях прыводзяцца фатаграфіі табэляў з ацэнкамі, апублікаваныя ў сацыяльных сетках. Як сьцьвярджаюць журналісты, фота былі апублікаваныя ў інтэрнэце настаўнікам данецкай школы №49.

Гэтак жа ў Фэйсбуку аднаго з жыхароў горада апублікаваная тэлефанаграма, адпраўленая ў школы Данецку «начальнікам упраўленьня адукацыі ДНР» Андрэем Удовенкам. У ёй гаворыцца аб скарачэньні часу урокаў да 30 хвілінаў, неабходнасьці правядзеньня «фізкультхвілінак» і аб магчымасьці знаходжаньня дзяцей на ўроках у верхняй вопратцы.

Як мяркуюць журналісты выданьня «Камсамольская праўда ва Ўкраіне», увядзеньне «фізкультхвілінак» і дазвол знаходзіцца на ўроках у верхняй вопратцы могуць быць зьвязаныя зь недастатковым ацяпленьнем школаў і жылых будынкаў у горадзе — тэмпэратура ў кватэрах, шпіталях і адукацыйных установах не перавышае 10-12 градусаў цяпла.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG