Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя ва Ўкраіне вайскоўцы ГРУ застануцца пад вартай яшчэ на 2 месяцы


Яўген Ерафееў і Аляксандар Аляксандраў

Яўген Ерафееў і Аляксандар Аляксандраў

Галасееўскі раённы суд Кіева на два месяцы падоўжыў тэрмін утрыманьня пад вартай расейскіх вайскоўцаў Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава, затрыманых у траўні 2015 году ўкраінскімі вайскоўцамі ў Данбасе.

Такім чынам, судзьдзя адхіліў хадайніцтва адвакатаў аб зьмене меры стрыманьня для расейцаў на хатні арышт, а таксама аб пераносе разгляду справы да вынясеньня рашэньня па адміністратыўным пазове аб прызнаньні іх ваеннапалоннымі.

Ерафеева і Аляксандрава ва Ўкраіне абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу гэтай краіны, у тым ліку ў «арганізацыі, удзеле і ажыцьцяўленьні агрэсіўнай вайны супраць Украіны і садзейнічаньні дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі». Пракуратура мае намер патрабаваць для іх пажыцьцёвага зьняволеньня.

Расейцы былі затрыманыя падчас бою ў Луганскай вобласьці. На допыце яны заявілі, што зьяўляюцца дзейнымі расейскімі вайскоўцамі з тальяцінскай брыгады ГРУ. Міністэрства абароны Расеі сьцьвярджае, што да войска яны дачыненьня ня маюць, паколькі звольніліся яшчэ ў сьнежні. Самі затрыманыя абвяргаюць гэтую інфармацыю.

XS
SM
MD
LG