Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка падпісаў закон пра спрошчаную працэдуру грамадзянства для замежнікаў, якія ваявалі за Украіну


Беларускія добраахвотнікі, якія ваююць за Ўкраіну.
Беларускія добраахвотнікі, якія ваююць за Ўкраіну.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон «Аб унясеньні зьмяненьняў у некаторыя заканадаўчыя акты Ўкраіны адносна праходжаньня ваеннай службы ва Ўзброеных Сілах Украіны замежнікамі і асобамі без грамадзянства». Пра гэта сказана на сайце Вярхоўнай Рады Украіны.

Гэты закон мае спрасьціць працэдуру атрыманьня грамадзянства для замежнікаў, якія абараняюць Украіну на фронце.

Пятро Парашэнка таксама адказаў на электронную пэтыцыю «Даць грамадзянства замежнікам, якія абаранялі і абараняюць Украіну ў зоне баявых дзеяньняў». Адказ разьмешчаны на афіцыйным сайце прэзыдэнта Украіны:

«Улічваючы надзённую патрэбу ў разьвязаньні пытаньня прыняцьця ў грамадзянства Украіны замежных грамадзян, якія абаранялі або абараняюць тэрытарыяльную цэласнасьць, у выпадку паступленьня ў Камісію пры прэзыдэнце Украіны ў пытаньнях грамадзянства дакумэнтаў названых асоб яны будуць неадкладна разгледжаныя мной як кіраўніком дзяржавы і будзе прынятая пастанова згодна з заканадаўствам», — гаворыцца ў адказе.

Парашэнка таксама адзначыў, што законам «Аб грамадзянстве Украіны» прадугледжваецца спрошчаны парадак прыняцьця грамадзянства Украіны асобамі, якія маюць выдатныя заслугі перад краінай, і асобамі, прыняцьце якіх ў грамадзянства Украіны ўяўляе дзяржаўны інтарэс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG