Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не люблю корпацца ў зямлі. Брудна, нудна, цяжка. Але тут на дачы давялося капаць траншэю. Натыкаючыся на старыя боты, капронавыя панчохі, пляшачкі з-пад пэніцыліну, падумаў: а на якую халеру гэта закопвалася? Навошта хаваць рэчы, нібы нябожчыкаў? Парадак на зямлі па-беларуску? Каб зьверху чыста, а ў нетрах — праблема самой зямлі? Хай «ператраўлівае» гуму, капрон, плястмасу...

Сьвятая наіўнасьць — вера ў зямельку-маці, якая ўсё вытрывае. Мо лепш па-індыйску: пакінуць сьмецьце сонцу, ветру, вадзе? Яны зробяць гэтую справу хутчэй? Не! Мы шкадуем свае рэчы, бо аддаючы іх зямлі, спадзяемся на памяць. Самую надзейную ў прыродзе — памяць зямлі.

Васіль Аўраменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG