Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 лістапада — жалобнае шэсьце ў Лошыцкі яр


Мітынг на Дзяды ў Лошыцы, архіўнае фота 2014 году
Мітынг на Дзяды ў Лошыцы, архіўнае фота 2014 году

Менскі гарвыканкам дазволіў традыцыйную акцыю ў Лошыцкім яры ў памяць пра ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

Акцыя ў Лошыцы памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў прымеркаваная да дня памінаньня продкаў «Дзяды».

Пра гэта БелаПАН паведаміў намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі.

Збор удзельнікаў акцыі будзе праходзіць з 12.00 да 12.30 каля Палаца культуры «Лошыцкі». У 12.30 пачнецца дэманстрацыя да Лошыцкага яра, дзе каля памятнага знака ў гонар нявінна расстраляных з 13.30 да 15.00 пройдзе мітынг. Заяўленая колькасьць удзельнікаў акцыі — да 500 чалавек.

У 1930-х гадах у Лошыцкім яры знаходзілася так званая Белая дача — месца разьмяшчэньня спэцкаманды НКВД, куды дастаўлялі арыштаваных ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Тут жа іх расстрэльвалі. Колькасьць ахвяраў дакладна невядомая. Паводле ацэнак Зянона Пазьняка, у Лошыцкім яры знаходзяцца парэшткі ад 7 да 10 тысяч рэпрэсаваных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG