Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 3 лістапада: каласавіны


в.Таль. Любанскі р-н. Менская вобл. Фота: Натальля Сарагавец

в.Таль. Любанскі р-н. Менская вобл. Фота: Натальля Сарагавец

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск — выстава «Жыць ці пісаць. Апавяданьні Варлама Шаламава» у прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак а 17-ай.

Горадня — выстава французкага фатографа Франсуазы Юг’е «Камуналка». Гарадзенская выставачная заля, вул. Ажэшкі, 38. Пачатак а 17-ай.

Гэты дзень у гісторыі

1903 — Панама абвясьціла незалежнасьць ад Калюмбіі.

1918 — Польшча абвясьціла незалежнасьць ад Расеі.

1928 — Турцыя перайшла з арабскага на лацінскі альфабэт.

1961 — у Менску быў дэмантаваны помнік Сталіну на цяперашняй Кастрычніцкай плошчы. Двума днямі раней, паводле рашэньня ХХII з’езду КПСС, у Маскве цела Сталіна было вынесенае з маўзалею.

1970 — Марксіст Сальвадор Альендэ стаў прэзыдэнтам Чылі.

1992 — Біл Клінтан быў абраны прэзыдэнтам ЗША.

2009 — Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў Лісабонскую дамову аб рэформе Эўразьвязу, пасьля чаго дакумэнт уступіў у сілу.

У гэты дзень нарадзіліся:

1801 — Вінчэнца Бэліні, італьянскі кампазытар

1845 — Зыгмунт Ґлёґэр, археоляг, этнограф і гісторык

1880 — Канстанцін Пушкарэвіч, філёляг, дасьледнік беларускай літаратуры, гісторык і перакладнік

1882 — Якуб Колас, грамадзкі дзяяч, перакладчык, пэдагог, адзін з заснавальнікаў сучаснае беларускае літаратуры.

1890 — Глеб Бонч-Асмалоўскі, беларускі антраполяг і археоляг

1893 — Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзяяч. З 1957 году жыў у ЗША, дзе выдаваў беларускі рэлігійны часопіс «Siaŭbit».

1914 — Юліюш Бардах, польскі гісторык дзяржавы і права

У гэты дзень памерлі:

1937 — Максім Бурсевіч, дзяяч «Грамады»

1937 — Павал Валошын, дзяяч «Грамады» і КПЗБ, дэпутат Сойму міжваеннай Польскай Рэспублікі

1941 — Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік і публіцыст

1954 — Анры Матыс, францускі мастак і скульптар

1983 — Антон Мартас, архіяпіскап, гісторык Праваслаўнай царквы

Цытата

«Шчасьце можа быць поўным толькі тады, калі ўсе вакол цябе адчуваюць сябе шчасьлівымі»

Якуб Колас

XS
SM
MD
LG