Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Амстэрдаме аварыйна сеў чэскі авіяляйнэр. Пасажары танчылі ад шчасьця


Самалёт А319 чэскай авіякампаніі накіроўваўся са сталіцы Нідэрляндаў у Прагу, але быў вымушаны зьдзейсьніць аварыйную пасадку.

Паводле чэскага інфармацыйнага рэсурсу idnes.cz, праблемы пачаліся на 20-ай хвіліне палёту. Адзін з пасажыраў распавёў, што спачатку адбыўся рэзкі хлапок, потым корпус пачаў вібрыраваць.

У салёне пачалася паніка, аднак пілёт супакоіў пасажыраў, заявіўшы, што ўзьнікла праблема з рухавіком, аднак і на адным рухавіку можна даляцець да аэрапорту.

Самалёт прызямліўся, і чэскі фальклёрны ансамбаль, які быў на борце, пачаў ў аэрапорце сьпяваць, а людзі танчылі ад радасьці, што ўсё скончылася добра.

XS
SM
MD
LG