Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская апазыцыя просіць пасярэдніцтва ЭЗ ў перамовах з Лукашэнкам. Караткевіч і Мілінкевіч не падпісалі


Пяцёра беларускіх апазыцыйных палітыкаў зьвярнуліся да Эўразьвязу з просьбай перазагрузіць ўнутраныя перамовы аб дэмакратычных рэформах у Беларусі.

Пра гэта паведамляе Euobserver.

Зварот падпісалі Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў, Павал Севярынец і Мікалай Статкевіч.

У адкрытым лісьце да кіраўнікоў інстытутаў ЭЗ яны пішуць, што блёк павінен выкарыстаць свой уплыў на Аляксандра Лукашэнку, каб перазагрузіць перамовы за «круглым сталом» паміж уладай і апазыцыяй, закансэрваваныя ў 1999 годзе.
Палітыкі адзначаюць, што «перамоўны працэс», які павінен уключаць пасярэднікаў ад АБСЭ і ад органаў ЭЗ, можа «пашырыць прастору свабоды» для рэфармістаў.

Яны таксама заклікалі ЭЗ патрабаваць ад афіцыйнага Менску лепшых стандартаў у Беларусі падчас парлямэнцкіх выбараў у наступным годзе, напрыклад, праз уключэньне апазыцыянэраў у выбаркамы і забесьпячэньне «адкрытага і празрыстага» падліку галасоў.

Ліст зьявіўся 30 кастрычніка пасьля таго, як ЭЗ прыпыніў на чатыры месяцы санкцыі супраць Лукашэнкі і яго атачэньня.

Тацяна Караткевіч і Аляксандар Мілінкевіч падпісваць зварот адмовіліся. Апошні, паводле яго слоў, з-за таго, што «пакінуў палітыку».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG