Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая трансьляцыя спэктаклю «Псыхоз 4.48» Беларускага Свабоднага тэатру


Сёньня першая зь дзесяці трансьляцыяў фэстывалю Staging a Revolution.

Сёньня першая зь дзесяці трансьляцыяў фэстывалю Staging a Revolution.

Першы ў гісторыі спэктакаль Беларускага Свабоднага тэатра — «Псыхоз 4.48» паводле п’есы Сары Кейн. Пасьля заканчэньня спэктаклю адбудзецца грамадзкая дыскусія на тэму "Псыхічнае здароўе і моладзь".
_________________________________
Пачатак трансьляцыі 2 лістапада:
18.30 па лёнданскім часе
20.30 па кіеўскім часе
21.30 па менскім часе
21.30 па маскоўскім часе

Watch live streaming video from newplay at livestream.com

Беларускі Свабодны Тэатр прадстаўляе двухтыднёвы фэстываль выступаў і абмеркаваньняў у Лёндане. Усе спэктаклі і абмеркаваньні можна ўбачыць у рэжыме анлайн.

Фінальнай падзеяй сьвяткаваньня дзесяцігадовага юбілею Беларускага Свабоднага Тэатру стане фестываль «Пастаноўка рэвалюцыі» (Staging a revolution), падчас якога будуць паказаны самыя вядомыя ўласныя п'есы, перапрацаваная клясыка і сусьветная прэм'ера новай працы «Час жанчын».

З 2 па 8 лістапада прадстаўленьні пройдуць не на тэатральнай сцэне, а ў пакуль неназваных месцах Лёндана. За 24 гадзіны да прадстаўленьня гледачы атрымаюць смс-паведамленьне з інфармацыяй пра месца і час сустрэчы. З 9 па 14 лістапада трупа вернецца "дадому" ў тэатр Young Vic.

З поўнай праграмай можна азнаёміцца тут: http://moc.media/ru/events/21

Беларускі Свабодны Тэатар пры падтрымцы CultureHub і HowlRound арганізуе жывую трансьляцыю кожнага спэктаклю, а затым на працягу двух тыдняў запісы выступаў будуць даступныя на сайце Міністэрства контаркультуры (http://moc.media/ru/bft/srf/join/).

«За мінулыя дзесяць гадоў мы агалялі табу на сусьветнай сцэне і запускалі міжнародныя кампаніі ў абарону свабоды слова і мастацкага выказваньня. Беларускі Свабодны Тэатар, які першым стварыў і выкарыстоўвае ўнікальную мадэль арганізацыі кампаній супраць сацыяльных і палітычных табу, ад псыхічнага здароўя да катаваньняў, сэксу і няроўнасьці, на аснове спэктакляў, прадстаўляе фэстываль ідэй „Пастаноўка рэвалюцыі“ (Staging a Revolution), падчас якога на сцэне будзе паказана 10 табу, каб натхніць гледачоў і паказаць ім, што яны самі могуць удзельнічаць у пазытыўных пераменах», — кажа сазаснавальнік і мастацкі кіраўнік Свабоднага тэатру Натальля Каляда.

Пасьля кожнага спэктаклю адмыслова запрошаныя экспэрты, уключаючы артыстаў, удзельнікаў кампаній, журналістаў і актывістаў, будуць абмяркоўваць пытаньні, зьвязаныя з кожнай табуяванай тэмай, і прапаноўваць ідэі дзеяньняў. Гэты падыход цалкам запазычаны з працы Свабоднага Тэатру ў Менску, дзе месца для свабоднага абмену ідэямі і адкрытых дыскусій уяўляе такую ж каштоўнасьць, як і месца для прагляду спэктакляў незалежнага тэатру.

XS
SM
MD
LG