Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскай амбасадзе ў Беларусі адкрыта кніга спачуваньняў


У амбасадзе Расеі ў Менску (вул. Нававіленская, 1а) адкрытая кніга спачуваньняў у сувязі з катастрофай самалёта A321 расейскай авіякампаніі "Кагалымавія" ў Эгіпце.

Пакінуць запіс у кнізе спачуваньняў можна 2 і 3 лістапада з 10-ці да 13-ці і з 14-ці да 17-ці гадзін, паведамляе сайт амбасады.

Жыхары Менску прыносяць да пасольства кветкі, цацкі, запальваюць зьнічы, паведамляе БелаПАН.

Самалёт расейскай авіякампаніі «Кагалымавія» зьнік з радараў неўзабаве пасьля вылету з Шарм-аш-Шэйху сёньня раніцай. Мясцовыя СМІ перадаюць, што ён разьбіўся на Сынайскай паўвысьпе ў Эгіпце. Інфармацыю пра крушэньне пацьвердзілі ў офісе прэм’ер-міністра Эгіпту. На борце былі 224 чалавекі, у тым ліку 217 пасажыраў.

Сярод загінулых — грамадзянін Беларусі 28-гадовы Раман Серадзінскі.
Авіякампанія «Белавія» працягне палёты ў Эгіпет па ранейшых маршрутах, якія не праходзяць над Сынайскай паўвыспай, паведамляе БелТА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG