Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апостальскі нунцый памаліўся за ахвяраў рэпрэсіяў і войнаў у Курапатах і Трасьцянцы


Клаўдыё Гуджэроці

Клаўдыё Гуджэроці

2 лістапада ў дзень памяці памерлых апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці ўсклаў вянкі і запаліў зьнічы ва ўрочышчы Курапаты і ў мэмарыяльным комплексе «Трасьцянец».

Пра гэта паведамляе сайт catholic.by. Прадстаўнік Папы памаліўся за ўсіх ахвяраў рэпрэсій і войнаў, якімі пазначана гісторыя Беларусі.

Напярэдадні ў Менску адбылося шэсьце і мітынг ва ўрочышчы Курапаты, прымеркаваныя да дня памяці продкаў «Дзяды». У акцыі ўзялі ўдзел каля 400 чалавек.

XS
SM
MD
LG