Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Да расьсьледаваньня катастрофы А321 могуць прыцягнуць беларускіх экспэртаў


Да расьсьледаваньня катастрофы расейскага ляйнэра, якая адбылася ў суботу над Сынайскай паўвыспай, могуць быць прыцягутыя прадстаўнікі Беларусі і Ўкраіны, паколькі грамадзяне гэтых краінаў знаходзіліся на борце.

Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс, падаючы інфармацыю пра сустрэчу прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна і кіраўніка міністэрства транспарту Расеі Максіма Сакалова. Паводле міністра, у адпаведнасьці зь міжнароднымі правіламі, тэхнічную арганізацыю расьсьледаваньня бярэ на сябе Эгіпэт, паколькі на яе тэрыторыі адбылася катастрофа.

Тым часам, у Пецярбургу пачалося апазнаньне целаў загінулых пры катастрофе A321. На борце ляйнэра знаходзілася 224 чалавекі, усе яны загінулі. Акрамя грамадзянаў Расеі, сярод іх – чатыры грамадзяніны Ўкраіны і адзін – Беларусі.

XS
SM
MD
LG