Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскі журналіст арыштаваны за абразу аяталы і крытыку рэжыму


Алі Хамэнэі

Алі Хамэнэі

У Іране сёньня арыштавалі вядомага журналіста Іса Сахаргіза па абвінавачваньні ў абразе вярхоўнага лідэра аяталы Хамэнэі і прапагандзе супраць рэжыму.​

Пра гэта ў сацыяльных сетках напісалі члены сям'і журналіста. На старонцы журналіста ў фэйсбуку апублікаваны дакумэнт, які, як адзначае агенцтва Рэйтэр, зьяўляецца копіяй ордэра на ператрус у ягоным доме. Пра арышт Сахаргіза таксама паведаміў у твітэры ягоны сын Мехдзі, адзначыўшы, што яго бацька пачаў галадоўку.

Пакуль няма пацьверджаньняў гэтай інфармацыі з боку незалежных крыніцаў.
Іса Сахаргіз, які ў мінулым быў намесьнікам міністра культуры, правёў чатыры гады ў турме (з 2009 па 2013) за абразу іранскіх лідэраў і нанясеньне шкоды нацыянальнай бясьпецы краіны, паведамляе Рэйтэр.

XS
SM
MD
LG