Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Швэцыі на Дзяды ўпарадкавалі магілу Васіля Лукашыка ФОТА


Як паведаміла Радыё Свабода Ірына Азаранка, 1 лістапада сябры суполкі «Беларусы Швэцыі» (Sveriges Belarusier) выправіліся на могілкі стакгольмскага прадмесьця Густаўбэрг, дзе спачывае Васіль Лукашык (1911-1975 гг.).

Васіль Лукашык — выхаванец Віленскага унівэрсытэту, былы дзяяч Грамады і Таварыства беларускай школы, заснавальнік і кіраўнік першай беларускай суполкі ў Швэцыі «Беларуская грамада» (1948-1975).

Сябры суполкі ўпарадкавалі помнік. Выступіў Андрэй Катлярчук і апавёў пра жыцьцё Васіля Лукашыка, пасьля чаго адбыўся невялікі памінальны абед.

Фота Андрэя Катлярчука.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG