«Мы захоўваем наш прагноз па скарачэньні ВУП Беларусі ў 2015 годзе на ўзроўні 3,5%», — заявіў старшы эканаміст СБ Руслан Піянткоўскі на прэзэнтацыі чарговага макраэканамічнага агляду для Рэспублікі Беларусь у панядзелак у Менску.
Паводле ягоных слоў, у 2016 годзе ВУП Беларусі таксама будзе скарачацца, але мякчэйшымі тэмпамі. «У межах 0,5% скароціцца ВУП у 2016 годзе», — сказаў Піянткоўскі.
«Мы лічым, што беларуская эканоміка адновіць свой рост у 2017 годзе — ВУП вырасьце на прыкладна 1%», — дадаў ён.
Таксама Піянткоўскі паведаміў, што, паводле прагнозаў СБ, у бліжэйшы час інфляцыя ў Беларусі застанецца ў двухзначных лічбах.