Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азэрбайджане на выбарах перамагла партыя Аліева


Падчас парлямэнцких выбараў у Баку, Азэрбайджан.
Падчас парлямэнцких выбараў у Баку, Азэрбайджан.

Кіроўная ў Азэрбайджане партыя на чале з прэзыдэнтам Ільхамам Аліевым — «Новы Азэрбайджан» — заяўляе аб упэўненай перамозе на парлямэнцкіх выбарах у краіне.

1 лістапада ў Азэрбайджфане выбарчыя ўчасткі зачыніліся ў 19:00 па мясцовым часе, яўка склала 55,7%.

Паводле амэрыканскай кампаніі «Arthur J.Finkelstein & Associates», якая спэцыялізуецца на правядзеньні электаральных апытаньняў, кіроўная партыя лідзіруе з паказчыкам 74% падтрымкі выбаршчыкаў.

Галасаваньне праходзіла без удзелу апазыцыйных партыяў і многіх заходніх назіральнікаў.

Назіральная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ адмовілася адпраўляць сваіх назіральнікаў на выбары пасьля таго, як улады захацелі скараціць колькасьць назіральнікаў за галасаваньнем.

Выбары праходзілі на фоне двухгадовага падаўленьня апазыцыйных сіл, праваабаронцаў і незалежных журналістаў у Азэрбайджане.

Ільхам Аліеў зьяўляецца прэзыдэнтам Азэрбайджана з 2003 году. У 2013 ён быў пераабраны на трэці тэрмін, апазыцыя лічыць, што гэта адбылося са шматлікімі парушэньнямі. Папярэднікам Ільхама Аліева быў бацька — Гейдар Аліеў, які кіраваў краінай на пасадзе прэзыдэнта з 1993 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG