Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі шэсьця набліжаюцца да кальцавой дарогі


Удзельнікі акцыі «Дзяды» па ўшанаваньні памяці продкаў набліжаюцца да менскай кальцавой дарогі, за якой пачынаецца ахоўная зона ўрочышча Курапаты.

Там, дзе ляжаць дзясяткі тысяч «ворагаў народу», забітых сталінскімі карнікамі, пройдзе мітынг-рэквіем і будуць усталяваныя новыя драўляныя крыжы.

Падчас пашырэньня аб’язной дарогі Курапаты апынуліся перад пагрозай зьнішчэньня, але былі ўратаваныя неабыякавымі людзьмі. Сёньня знакавая мясьціна перажывае чарговы складаны пэрыяд — на народны мэмарыял з усіх бакоў наступаюць навабуды забаўляльных цэнтраў, гатэляў, элітных катэджаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG