Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінакі стрымана рэагуюць на ўдзельнікаў шэсьця


Менскія мінакі досыць нэўтральна рэагуюць на ўдзельнікаў шэсьця ва ўрочышча Курапаты — ні словаў падтрымкі, ні абурэньня.

Пакуль няма спробаў правакацыі, як гэта было нават летась. Тады невядомыя маладыя людзі дэманстратыўна абражалі мітынгоўцаў, называючы іх «бандэраўцамі», «фашыстамі», і на тле падзеяў ва Ўкраіне ўслаўлялі Расею. Міліцыя стрымана рэагавала на такія абвінавачаньні, прынамсі ніхто затрыманы ня быў.

Раз-пораз калёну вітаюць аўтамабілісты, аднак супрацоўнікі ДАІ фіксуюць нумары машынаў, перадаючы іх праз рацыю калегам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG