Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіч: Няма манапалізацыі Дзядоў


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Прадстаўнік «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч адзначыў, што ўдзячны КХП-БНФ «Адраджэньне» за арганізацыю шэсьця ў Курапаты.

«Ніякай манапалізацыі на правядзеньне шэсьця ў Курапаты няма. Мы бачым на акцыі прадстаўнікоў розных партыяў і розных пакаленьняў. Усе мы тут, каб згадаць памяць нявінна забітых. Бяз памяці ня можа быць кроку наперад. У тых рэпрэсіях вінаваты ўвесь народ, таму мы павінны прынесьці пакаяньне.

Кажуць, што трэба мяняць фармат правядзеньня акцыі на Дзяды. Зьмяніць яго можна толькі адным чынам — далучыцца. Каб тут было не 500 чалавек, а 20 тысяч. Вось тады зьменіцца фармат».

На пачатку акцыі

На пачатку акцыі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG