Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сьвіслачы адбыўся фэст, прысьвечаны памяці паўстанцаў 1863 году ФОТА


У горадзе Сьвіслач Гарадзенскай вобласьці адбыўся фэст, прысьвечаны памяці паўстанцаў 1863 году. На яго зьехаліся дзясяткі актывістаў з розных гарадоў. Фэст праходзіць 21 год запар.

Удзельнікі наведалі ў Сьвіслачы магілу Віктара Каліноўскага, які не дажыў да паўстаньня, а таксама помнікі Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, апошняму з кіраўнікоў паўстаньня. Затым удзельнікі накіраваліся ў вёску Якушоўку, дзе некалі археолягам прафэсарам Ткачовым былі знойдзеныя падмуркі дома Каліноўскіх.

Помнікі Каліноўскаму і Траўгуту ў Сьвіслачы сёньня таксама наведаў Зьбігнеў Прухняк, які выконвае абавязкі генэральнага консула Рэспублікі Польшча ў Горадні.

Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч сказаў «Свабодзе»: «Я лічу, гэтыя штогадовыя мерапрыемствы ў Сьвіслачы надзвычай важнай падзеяй у межах усёй нашай краіны. Таму што тут адбываецца ўшанаваньне памятных мясьцінаў, зьвязаных з нашымі нацыянальнымі героямі. Тут адзіны помнік Кастусю Каліноўскаму, тут пахаваны ягоны старэйшы брат. Якім быў адным з натхняльнікаў паўстаньня. Гэта азначае, што тут багата нацыянальных сьвятыняў беларусаў. І ў гэты дзень, напярэдадні Дзядоў, мы сюды прыяжджаем, каб ушанаваць памяць усіх змагароў за незалежнасьць Бацькаўшчыны».

XS
SM
MD
LG