Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Cацыёлягі: Адносная большасьць беларусаў ня хоча разьмяшчэньня расейскай авіябазы


Крыніца: Беларуская аналітычная майстэрня. Інфаграфіка: Наша Ніва

Крыніца: Беларуская аналітычная майстэрня. Інфаграфіка: Наша Ніва

Адносная большасьць беларусаў ня хочуць разьмяшчэньня ў краіне расейскай авіябазы. Гэта паказала апытаньне, праведзенае Беларускай аналітычнай майстэрняй.

Праўда, вялікая доля людзей яшчэ ня чула пра гэты намер, што робіць грамадзкую думку патэнцыйна зьменлівай.

Як распавёў «Нашай Ніве» прафэсар Андрэй Вардамацкі, на пытаньне «Ці чулі Вы, што Расея зьбіраецца разьмясьціць на тэрыторыі Беларусі вайсковую авіябазу» «так» адказалі 53.1% апытаных, не — 46,2%. Іншыя мелі цяжкасьці з адказам.

Пытаньне «Як Вы ставіцеся да рашэньня разьмясьціць на тэрыторыі Беларусі расейскую авіябазу» задавалі толькі тым, хто чуў.

Адказы разьмеркаваліся наступным чынам%:

Цалкам адмоўна 18,8
Хутчэй адмоўна 20,8
Ні адмоўна, ні станоўча 20,8
Хутчэй станоўча 16,0
Цалкам станоўча 14,6
Цяжка сказаць / адмова ад адказу 9,0

XS
SM
MD
LG