Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратакол вочнай стаўкі даносчыка і ўкраінскай бібліятэкаркі ў Маскве трапіў у сеціва


Журналіст Павал Шарамет апублікаваў у сваім ФБ пратакол вочнай стаўкі чалавека, які напісаў скаргу ў Сьледчы камітэт, і дырэктаркі Ўкраінскай бібліятэкі ў Маскве Натальлі Шарынай.

На думку Паўла Шарамета, мова ідзе пра метастазы сталінскага мінулага ў расейскай сучаснасьці.

Павал Шарамет піша:

«Дырэктара Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры Натальлю Шарыну затрымалі пасьля шматгадзіннага ператрусу дома і ў бібліятэцы. Падчас начнога допыту 28 кастрычніка ёй стала дрэнна; „Хуткая“ канстатавала гіпэртанічны крыз. Лекары запатрабавалі тэрміновай шпіталізацыі, але сьледчыя СК адвезьлі 58-гадовую жанчыну ў АУС Таганскі, дзе не было ні спальнага месца, ні мэдычнай дапамогі. 30 кастрычніка Таганскі суд павінен прыняць рашэньне аб меры стрыманьня.
Крымінальная справа была заведзена па заяве (у народзе гэта называюць даносам) 75-гадовага Сакурава-Вялічкі, які напісаў, што ў Бібліятэцы ўкраінскай літаратуры ў Маскве распаўсюджваюць кнігі экстрэмісцкага зьместу.

Паглядзіце дакумэнт новай эпохі — эпохі подлай і бязьлітаснай. Гэта копіі пратаколу вочнай стаўкі Сакурава-Вялічкі і Натальлі Шарынай».

Далей Павел Шарамет прыводзіць некалькі вытрымак з фотакопіі пратаколу, якая ніжэй публікуецца цалкам:

«Ня трэба быць вялікім спэцыялістам, каб зразумець, ці зьяўляецца кніга русафобскаю. Я зьяўляюся прафэсійным чытачом (!) і магу вызначыць ва ўкраінскай кнізе побытавую русафобію».

«Была выдадзена мая кніга аб украіна-расейскіх адносінах «Матывы новай Руіны», а подлая Шарына не захацела праводзіць прэзэнтацыю! Аказалася, што «ўкраінская супольнасьць дрэнна ставіцца да маёй творчасьці, бо я за яднаньне двух народаў. Я супраць любога сэпаратызму».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG