Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На гарадзенскага бамжа завялі крымінальную справу за дзесяць зьедзеных катлет


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Горадні на мясцовага бамжа, які зьеў ў чужой кватэры дзесяць катлет, заведзена крымінальная справа. Аб гэтым паведамляецца на сайце УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

Галодны мужчына пракраўся ў жытло праз фортку. На той момант у кватэры нікога не было. Шчыльна павячэраўшы дзесяцьцю адбіўнымі катлетамі, валацуга пакінуў кватэру. З сабой бомж нічога ня ўзяў, адзначыў падпалкоўнік міліцыі, начальнік крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС Горадні Віталь Асоцкі.

Паводле яго слоў, 47-гадовы падазраваны нядаўна адбыў пакараньне за рабунак, а таксама прайшоў курс лячэньня ад алькагалізму. Мужчына, як патлумачыў Асоцкі, пачаў жабраваць праз адсутнасьць працы і грошай.

Тое, што адбылося, было кваліфікавана па артыкуле 205 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Крадзеж»).

У студзені 2013 году кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, выступаючы на прэс-канфэрэнцыі, закрануў тэму малазабясьпечаных катэгорый насельніцтва — бяздомных і утрыманцаў. «Утрыманцаў і бамжоў розных нахілялі і будзем нахіляць», — заявіў тады кіраўнік дзяржавы. Што канкрэтна меў на ўвазе Лукашэнка, не ўдакладнялася, піша lenta.ru.

XS
SM
MD
LG