Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка назваў падзеі ва Ўкраіне дзяржаўным пераваротам


Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка, люты 2015
Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка, люты 2015

«Перш за ўсё нашу краіну ня можа не закранаць крызіс ва Ўкраіне. Мы ведаем рэжысэраў і рэальных удзельнікаў зьдзейсьненага там дзяржаўнага перавароту і распачатай пасьля гэтага вайны», — заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, выступаючы на апэратыўным зборы каманднага складу Ўзброеных сіл Беларусі.

Ён падкрэсьліў, што там захоўваецца патэнцыял і актыўнасьць радыкальных нацыяналістычных груповак, якія імкнуцца сілавымі мэтадамі змагацца за перадзел сфэр уплыву ў бізнэсе. Расьце злачыннасьць і бескантрольнае распаўсюджваньне зброі. Адзначаюцца спробы яе ўвозу на тэрыторыю Беларусі, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

Паводле Лукашэнкі, відавочная зьнешнепалітычная пераарыентацыя паўднёвай суседкі Беларусі ў бок Захаду можа прывесьці да разьмяшчэньня на яе тэрыторыі замежных воінскіх кантынгентаў.

Лукашэнка лічыць, што фактычна ўпершыню на постсавецкай прасторы існуе канфлікт, разьвіцьцё якога, безь перабольшаньня, наўпрост уплывае на бясьпеку Беларусі:

«У гэтых умовах для нас вельмі важна захаваць выпрацаваны на палітыка-дыпляматычным узроўні балянс адносін з Масквой і Кіевам. Пры любым разьвіцьці сытуацыі мы не павінны быць уцягнутымі ў іх супрацьстаяньне».

Ён адзначыў, што актыўны і рацыянальны ўдзел Беларусі ва ўрэгуляваньні ўкраінскага крызісу па заслугах ацэнены і падтрыманы сусьветнай супольнасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG