Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Freedom House пра санкцыі: ЗША павінны «асьцярожна» ставіцца да Беларусі


У рэакцыі на прыпыненьне амэрыканскіх санкцый у адносінах да дзевяці беларускіх кампаній, праваабарончая арганізацыя Freedom House заявіла:

«Злучаныя Штаты павінны быць асьцярожнымі ў любым збліжэньні зь Беларусьсю, пакуль яна застаецца пад аўтарытарным кіраваньнем Аляксандра Лукашэнкі. Вызваленьне палітзьняволеных — гэта добра выпрабаваная тактыка Лукашэнкі супакойваць замежных крытыкаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Ёсьць іншыя выразна вызначаныя ўмовы, выкананьня якіх амэрыканскі закон патрабуе ад Беларусі для захаваньня і абароны правоў чалавека і асноўных свабодаў, перш чым Злучаныя Штаты могуць завязаць цясьнейшыя адносіны» — сказаў Даніэл Калінгерт, выканаўчы віцэ-прэзыдэнт Freedom House.

Упершыню Кангрэс ЗША ўвёў санкцыі супраць Менску законам «Belarus Democracy Act of 2004».

Амэрыканскія фінансавыя санкцыі ў адносінах да дзевяці беларускіх кампаній Мінфін ЗША прыпыніў з 1 сьнежна 2015 году на шэсьць месяцаў.

Прэсавы прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джон Кірбі сказаў, што гэты крок быў зроблены ў адказ на вызваленьне шасьці палітвязьняў у Беларусі ў жніўні.

XS
SM
MD
LG