Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 кастрычніка: афіцыйнае прыпыненьне санкцый, збор найлепшых спэцыялістаў краўдфандынгу ў Менску


АФІША

Эўразьвяз апублікуе сваё рашэньне аб прыпыненьні на 4 месяцы санкцый супраць 170 фізычных і 3 юрыдычных асобаў Беларусі. Пасьля гэтага рашэньне набудзе моц.

У Менску пройдзе найбуйнейшая ва Ўсходняй Эўропе першая міжнародная канферэнцыя па краўдэканоміцы ICC-2015. Яе сьпікерамі стануць стваральнікі найбуйнейшых краўдфандынгавых кампаній Польшчы, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Расеі, ЗША і Беларусі, ідэоляг краўдфандзінгу Дэн Маром, заснавальнік і ўладальнік самага папулярнага сайту crowdsourcing.org Карл Эспосці. Слова crowdfunding пакуль ня мае беларускага адпаведніка, гэты пачын можна апісаць як зьбіраньне грошай талакой на сацыяльна значны, арыгінальны праект. (Месца правядзеньня — гатэль «Пекін», вул. Чырвонаармейская, 36)

У Жодзіне адбудзецца сустрэча пісьменьніка Уладзіміра Сіўчыкава зь землякамі, а таксама прэзэнтацыя яго кніг «Кошык Велікодны» і «Уладзевы гісторыі». Госьць гэтаксама прадставіць жодзінцам выдавецкую сэрыю «Мая беларуская кніга», у межах якой сёлета выйшла 26 тамоў беларускай клясыкі. (Краязнаўчы музэй, вуліца Купрыянава, 15, пачатак а 14-й).

У Празе прадстаўнікі беларускай дыяспары прыйдуць прыбраць да Дзядоў магілы прэзыдэнтаў БНР Пятра Крэчэўскага і Васіля Захаркі, сьпевака Міхася Забэйды (Альшанскія могілкі, а 13-й).

Гэты дзень у гісторыі

1579 — Адкрыты Віленскі ўнівэрсытэт.

1919 — У газэце «Беларусь» апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які стаў гімнам БНР пад назвай «Ваяцкі гімн».

1921 — Афіцыйна адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. На той час ён меў два факультэты — мэдыцынскі і грамадзкіх навук.

1988 — У Менску разагнаныя «Дзяды». У полі пад Курапатамі былі зачытаныя ўстаноўчыя дакумэнты «Мартыралёгу Беларусі» і Аргкамітэту БНФ.

У гэты дзень нарадзіліся

1728 — Марцін Пачобут-Адляніцкі, беларускі астраном

1871 — Поль Валяры, францускі пісьменьнік.

1885 — Эзра Паўнд, амэрыканскі паэт.

1936 — Генадзь Цыхун, беларускі мовазнавец.

У гэты дзень памерлі

1937 — Тодар Кляшторны, беларускі паэт. Расстраляны НКВД

1937 — Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік. Расстраляны НКВД

1937 — Юлі Таўбін, беларускі паэт. Расстраляны НКВД

1937 — Аляксандар Крыніцкі, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі. Расстраляны НКВД

2010 — Гары Муліш, нідэрляндзкі пісьменьнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG