Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз пакінуў у сіле эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь


Кіраўніцтва Эўразьвязу пакідае ў сіле збройнае эмбарга адносна Менску, а таксама індывідуальныя санкцыі адносна чатырох грамадзян Беларусі. Гэта вынікае з камюніке Рады Эўропы.

«Чатыры чалавекі, якія датычныя да нявырашаных выпадкаў зьнікненьня (людзей) у Беларусі, застаюцца ў сьпісе абмежавальных захадаў. Збройнае эмбарга таксама працягне дзейнічаць».

Заўтра ва ўрадавым бюлэтэні ЭЗ будуць апублікаваныя як гэтыя імёны, так і сьпіс тых, супраць каго санкцыі прыпыняюцца на 4 месяцы. Рашэньне аб прыпыненьні санкцый стала адказам Эўразьвязу на вызваленьне ў Беларусі палітвязьняў.

Санкцыі супраць Беларусі былі ўведзеныя амаль 10 гадоў таму і ў кастрычніку 2014 году падоўжаныя да 31 кастрычніка 2015 году. Санкцыі ўключаюць эмбарга на пастаўкі зброі і забесьпячэньне праваахоўных органаў Беларусі

XS
SM
MD
LG