Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы польскіх афіцэраў атрымалі ананімныя званкі з Расеі. Ідзе сьледзтва


Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда

Польская служба вайсковай контарвыведкі вядзе сьледзтва па факце ўцечкі дадзеных вайскоўцаў. Пра гэта паведамляюць газэта Nasz Dziennik і Радио Польша (для замежжа).

У Польшчы разьбіраюцца, як Расея атрымала доступ да службовых тэлефонных нумароў некалькіх тысяч польскіх афіцэраў. Таямнічыя званкі паступалі як вайскоўцам, так і цывільным асобам.

Некаторым зь іх тэлефанавалі па некалькі разоў. На экранах тэлефонаў зьяўляўся нумар расейскага апэратара, які аказвае платныя тэлефонныя паслугі.

Абанэнты, якія званілі, чакалі злучэньня, пасьля чаго клалі слухаўку.

У выпадку, калі адрасат ператэлефаноўваў, зь яго рахунку здымаліся грошы, часам вялікія сумы.

«Гэта вельмі складаная справа. Мы цяпер праводзім праверку», паведаміў прэс-сакратар Міністэрства абароны Польшчы палкоўнік Яцэк Соньта. Усе нумары тэлефонаў вайскоўцаў належаць да тэлефоннай сеткі Плюс, апэратарам якой зьяўляецца кампанія Polkomtel.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG