Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расейскі рух школьнікаў» ствараецца для «ўдасканаленьня дзяржаўнай палітыкі ў галіне выхаваньня падрастаючага пакаленьня».

«Расейскі рух школьнікаў» ствараецца для «ўдасканаленьня дзяржаўнай палітыкі ў галіне выхаваньня падрастаючага пакаленьня, садзеяньня фармаваньню асобы на аснове ўласьцівай расейскаму грамадзтву сыстэмы каштоўнасьцяў».

Указ не удаклядняе, якой будзе структура арганізацыі, яе сымбаль і ці будзе яна абвязковай у кожнай школе. Папярэдне прадугледжваецца, што галоўным органам арганізацыі будзе зьезд, які будзе абіраць старшыню і сустаршыняў руху тэрмінам на тры гады. Урад Расеі павінен будзе забясьпечыць арганізацыю фэдэральнай маёмасьцю, а таксама ўлічваць яе выдаткі пры плянаваньні бюджэту.

Лідэр расейскіх камуністаў Генадзь Зюганаў назваў рашэньне Пуціна «гістарычным». На яго думку гаворка ідзе пра ўзнаўленьне «лепшых традыцый піянэрыі, камсамолу». Дэпутат Дзярждумы Ёсіф Кабзон зьвярнуў увагу, што ўказ зьявіўся ў дзень стварэньня колішняга камсамолу (29 кастрычніка 1918 году) і назваў яго «дэмакратычным цудам». Кабзон дадаў, што ў часе сваіх сустрэч з прэзыдэнтам ён неаднаразова «задаваў яму пытаньне, як зрабіць так, каб маладое пакаленьне любіла краіну, як вярнуць дзецям час, калі яны разам сьпявалі песьні, калі адпачывалі ў піянэрскіх лягерах, калі займаліся пасьля школы творчасьцю ў палацах піянэраў».

Дэпутат Дзярждумы Васіль Шастакоў (кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі самба) назваў ідэю добрай, аднак перасьцярог ад яе бюракратызацыі. Паводле яго, яе посьпех будзе залежаць ад рэалізацыі, ад таго, «ці не будзе яна зайграная, забалбатаная, забюракратызаваная, як гэта часта было зь піянэрыяй і камсамолам у савецкія часы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG