Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 150 чалавек бралі ўдзел у акцыі каля КДБ. На арганізатараў склалі пратаколы


У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

У ёй бралі ўдзел каля 150 чалавек. Яны сталі каля будынку КДБ у ланцуг, які расьцягнуўся амаль на сто мэтраў. Людзі трымалі ў руках запаленыя сьвечкі, некаторыя прыйшлі з партрэтамі рэпрэсаваных сваякоў. Запаленыя зьнічкі ўдзельнікі акцыі паставілі на прыступкі каля ўваходу ў КДБ.

У акцыі бралі ўдзел Мікалай Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Анатоль Лябедзька, Зьміцер Дашкевіч, Павел Вінаградаў і іншыя палітыкі.

На Анатоля Лябедзьку, Уладзімера Някляева, актывіста Максіма Вінярскага і іншых супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы.

Мікола Статкевіч падзякаваў людзям за ўдзел у акцыі і назваў іх гонарам нацыі.

86-гадовы Ўладзімер трымае сьвечку з партрэтам свайго бацькі — ахвяры сталінскіх рэпрэсій

86-гадовы Ўладзімер трымае сьвечку з партрэтам свайго бацькі — ахвяры сталінскіх рэпрэсій

Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG