Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэпал выбраў прэзыдэнтам жанчыну — марксістку-леніністку


Парлямэнт Нэпалу выбраў 54-гадовую Бідх’ю Бхандары прэзыдэнтам краіны.

Бхандары зьменіць на гэтай пасадзе Рама Барана Ядава, які стаў першым прэзыдэнтам краіны ў 2008 годзе пасьля таго, як Нэпал памяняў форму кіраваньня з манархіі на парлямэнцкую рэспубліку, падзеленую на сем фэдэратыўных рэгіёнаў.

Бідх’я Бхандары — віцэ-старшыня кіроўнай Камуністычнай партыі Нэпалу (Аб’яднаных Марксістаў-Леніністаў). У 2009-2011 гг. яна была міністрам абароны сваёй краіны. Як прэзыдэнт, яна адначасова будзе галоўнакамандуючым узброеных сілаў Нэпалу.

Абраньне Бхандары наступіла пасьля прыняцьця новай канстытуцыі Нэпалу ў верасьні. Канстытуцыя мела на мэце стабілізацыю жыцьця ў краіне, але яе ўхваленьне выклікала гвалтоўныя беспарадкі, у якіх загінулі ня менш за 40 чалавек.

Бідх’я Бхандары лічыцца моцным абаронцам правоў жанчын у Нэпале, і гэта ёй прыпісваюць галоўную заслугу ў тым, што траціну дэпутатаў у парлямэнце краіны складаюць жанчыны.

XS
SM
MD
LG