Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвята апошняга яблыка


Уінслаў Гомэр, «Зьбіраньне яблыкаў».

Уінслаў Гомэр, «Зьбіраньне яблыкаў».

Прыдумала сабе сьвята. Не таму, што ў нас іх мала. Аж занадта. Але ці многія сьвяткуем? Ці многія кранаюць душу? Таму прыдумваю свае.

Штогоду, калі сыходзіць цяпло, калі даўно ўжо ўся садавіна сабраная, шукаю ў сваім садзе апошні яблык.

Яшчэ шмат рознакаляровага лісьця на дрэвах, таму згледзець у ім яблык вельмі няпроста. Але ведаю: ён ёсьць. Ён схаваны недзе між галінаў. Як падарунак, як неспадзеўка. Ведаю, што ён вельмі смачны, бо яблыня аддала яму, апошняму, усе свае сокі, усю сваю пяшчоту. Як маці позьняму дзіцятку.

І яшчэ: знайсьці яго — як знайсьці апошняе каханьне...

Сёньня ў мяне сьвята.

Сарвала апошні яблык.

Ала Петрушкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG