Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрыманая дырэктар Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры


Натальля Шарына
Натальля Шарына

У сераду прайшлі ператрусы ў маскоўскай Бібліятэцы ўкраінскай літаратуры і на кватэрах ўкраінскіх актывістаў.

У Маскве пасьля допыту на 48 гадзінаў затрыманая дырэктарка Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры Натальля Шарына, паведаміў ТАСС позна ўвечары ў сераду са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.

Падчас праведзенага ў сераду ператрусу, па зьвестках сьледчых органаў, у бібліятэцы выяўленыя тэксты экстрэмісцкага зьместу, якія знаходзяцца ў публічным доступе. Супрацоўнікі бібліятэкі абвяргаюць інфармацыю пра якія-небудзь парушэньні расейскага заканадаўства. Праведзеныя таксама ператрусы ў кватэрах Шарынай і старшыні Аб’яднаньня ўкраінцаў Расеі Валерыя Семяненкі. МЗС Украіны выказаў пратэст супраць дзеяньняў расейскіх праваахоўных органаў.

У 2010 годзе ў Бібліятэцы ўкраінскай літаратуры таксама праходзілі ператрусы і яе праца на некалькі месяцаў была спыненая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG