Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аўтамайдан» прывёз Генпракурору Ўкраіны ўтаймоўную кашулю за зрыў эўраінтэграцыі


Актывісты «Аўтамайдану» і шэрагу іншых грамадзкіх арганізацыяў прывезьлі генэральнаму пракурору Ўкраіны Віктару Шокіну ўтаймоўную кашулю.

Так яны прарэагавалі на адмову чыноўніка выконваць вымогі Эўрапейскае Камісіі, неабходныя для увядзеньня бязьвізавага рэжыму з краінамі Эўразьвязу для грамадзян Украіны.

Эўракамісія дамагаецца зьмены прадстаўнікоў Генэральнае Пракуратуры ў камітэце, які займаецца выбарам кіраўніка новастворанага органа барацьбы з карупцыяй — Антыкарупцыйнага бюро. На думку прадстаўнікоў Эўракамісіі, сёньняшнія генпракурорскія дэлегаты самі павязаныя з карупцыяй і ня могуць удзельнічаць у стварэньні антыкарупцыйных структураў.

Да акцыі пратэсту далучыліся і дэпутаты Вярхоўнае Рады, ў прыватнасьці Сяргей Лешчанка, які актыўна ўдзельнічае у фармаваньні Антыкарупцыйнага бюро.

Пасьля таго, як Міністэрства замежных справаў Украіны перадало
прапановы эўрапейцаў генэральнаму пракурору Віктару Шокіну, ён ня толькі адмовіўся выводзіць сваіх людзей са складу камітэту, але і стаў пагражаць крымінальным перасьледам кіраўнікам МЗС.

На думку актывістаў такія паводзіны чыноўніка ня толькі перакрэсльваюць пэрспэктывы эўраінтэграцыі краіны, але і зьяўляюцца
сьведчаньням псыхіятрычных праблемаў Віктара Шокіна. У Генэральнай
Пракуратуры адмовілісь прыймаць ўтаймоўную кашулю для свайго
кіраўніка, таму актывісты паабяцалі перадаць яе праз прэзыдэнта Пятра
Парашэнку
.

Генеральны пракурор Віктар Шокін ужо ня першы раз стае аб’ектам
крытыкі. Некалькі дзён таму паплечнік былога прэзыдэнта Віктара Януковіча Андрэй Партноў выйграў у Люксембургу суд наконт санкцыяў, накладзеных на яго за растрату дзяржаўных сродкаў Украіны. Падставай, каб спыніць перасьлед Партнова было тое, што Генэральная пракуратура Ўкраіны не дала ўвогуле ніводнага доказу віны абвінавачанага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG