Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэйвід Крэймэр: «Беларусь ніякім чынам ня стала дэмакратычнай...»


Дэйвід Крэймэр

Дэйвід Крэймэр

Былы памочнік дзяржсакратара ЗША па пытаньнях дэмакратыі і правоў чалавека даў інтэрвію «Голасу Амэрыкі» аб выніках прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі

Нягледзячы на тое, што Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў вынікі нядаўніх выбараў у Беларусі, назваўшы іх «не адпаведнымі дадзеным беларускімі ўладамі абавязаньням», у Вашынгтоне выказваецца меркаванне аб магчымасці зьняць некаторыя санкцыі зь беларускага рэжыму і наладжваць двухбаковыя адносіны.

Шмат хто ў Вашынгтоне і Брусэлі лічыць, што падзеі ва Ўкраіне адштурхнулі Аляксандра Лукашэнку ад Уладзіміра Пуціна і прымусілі кіраўніка Беларусі баяцца паўтарэньня крымскага сцэнару. Менавіта таму некаторыя экспэрты і палітыкі адзначаюць, што Захаду варта забыцца пра грахі Лукашэнкі ў сфэры правоў чалавека і, выкарыстаўшы момант, пастарацца вывесьці яго з арбіты ўплыву Крамля.

Былы памочнік дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека, а цяпер супрацоўнік Інстытуту Маккейна Дэйвід Крэймэр не падзяляе гэтага пункту гледжаньня. Ён таксама выказваецца супраць прыпыненьня некаторых санкцый, уведзеных эўрапейцамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG