Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ратыфікавала дамову зь Беларусьсю пра супольны сьпіс невыязных


Савет Фэдэрацыі расейскай Дзярждумы ратыфікаваў пагадненьне зь Беларусьсю аб абмене інфармацыяй пра грамадзянаў дзьвюх краін, якім абмежаваны выезд за мяжу.

Два тыдні таму Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ратыфікавала два пагадненьні з Расеяй, якія тычацца ўзаемнага парадку ўезду і выезду на тэрыторыі абедзьвюх краінаў.

Згодна з ратыфікаванымі дакумэнтамі, якія былі падпісаныя ўрадамі яшчэ ў сакавіку 2015 году, асобы з абедзьвюх краінаў, якія маюць абмежаваньні на выезд, ня могуць выехаць праз Расею і Беларусь у нейкую трэцюю краіну.

Напрыклад, калі раней хтосьці зь лідэраў беларускай апазыцыі меў часовае абмежаваньне на выезд зь Беларусі, а яму трэба было трапіць, напрыклад, у Стакгольм ці Брусэль, то гэты чалавек ехаў зь Беларусі на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі, і ўжо адтуль накіроўваўся ў трэцюю краіну.
Цяпер такога ня будзе, бо будзе ўведзены агульны банк дадзеных на грамадзянаў абедзьвюх краінаў, якія маюць абмежаваньні на выезд, а таксама на ўезд на тэрыторыі Расеі і Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG