Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэа, у якім новы канадзкі прэм'ер заступіўся за журналіста, стала вірусным


Відэа, у якім новы прэм’ер Канады Джасьцін Трудо заступіўся за журналіста, стала вірусным. «Нам бы такога прэзыдэнта» — камэнтуюць карыстальнікі сацыяльных сетак.

Новы прэм’ер-міністар Канады Джасьцін Трудо папрасіў замаўчаць натоўп сваіх прыхільнікаў, якія пачалі абурацца з-за нязручнага пытаньня журналіста.

«Гэй, цішэй! У гэтай краіне мы паважаем журналістаў. Яны задаюць нязручныя пытаньні, гэта іх праца. Окей!?» — зьвярнуўся Трудо да людзей, якія стаялі за яго сьпінай, пасьля чаго карэспандэнт змог спакойна працягнуць сваё пытаньне.

Пытаньне тычылася Дана Ганье, які быў дарадцам Лібэральнай партыі Трудо падчас кампаніі. Яго звольнілі пасьля таго, як стала вядома пра яго дачыненьне да скандалу, зьвязанага зь бізнес-лябіяваньнем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG