Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей ня бачыць неабходнасьці ў расейскай базе


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў, што няма неабходнасьці ў разьмяшчэньні расейскай авіябазы ў Беларусі. А перамовы на гэтую тэму з расейскім зьнешнепалітычным ведамствам не вяліся.

«У цяперашняй сытуацыі, калі ёсьць шэраг іншых пытаньняў, якія патрабуюць хуткага апэратыўнага вырашэньня, у тым ліку ўкраінскі крызіс і сытуацыя ў Сырыі, нам здаецца, што няма патрэбы весьці размову аб разьмяшчэньні базы ў Беларусі», — сказаў у інтэрвію расейскаму «Коммерсанту» кіраўнік беларускага МЗС Уладзімер Макей.

Макей ня стаў камэнтаваць выказваньні расейскіх афіцыйных асобаў адносна таго, што база спрыяла б умацаваньню бясьпекі.

«Адназначна разьмяшчэньне гэтай авіябазы ня зьнізіць ваенна-палітычную напружанасьць у рэгіёне. Наадварот, авіябаза выкліча раздражненьне на адрас і Менску, і Масквы. Акрамя таго, у Беларусі цяпер знаходзіцца столькі авіябазаў, што там у лічаныя гадзіны можна разьмясьціць сотні самалётаў. Таму для нас больш актуальна весьці гаворку пра тое, каб быць гатовымі даць апэратыўны адказ на выпадак росту напружанасьці ў рэгіёне або пагрозы бясьпекі Беларусі і Расеі», — адзначыў Макей.

Таксама Ўладзімер Макей паведаміў, што Міністэрства замежных спраў Беларусі не вяло перамоваў з расейскім бокам па пытаньнях адкрыцьця авіябазы.

Камэнтуючы выказваньні Ўладзімера Макея, прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітры Пяскоў сказаў РИА Новости:

«Нічога пакуль не магу сказаць на гэты конт, у нас ёсьць шырокі парадак дня, зьвязаны з вайскова-тэхнічным супрацоўніцтвам, з узаемадзеяньнем у галіне бясьпекі, абароны. У кантэксьце нашых саюзьніцкіх адносін гэтыя пытаньні будуць абмяркоўвацца ў той ці іншай форме, пакуль больш канкрэтнага я нічога не магу сказаць».

У верасьні перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін распарадзіўся падпісаць пагадненьне аб стварэньні расейскай авіябазы ў Беларусі і даручыў расейскім Мінабароны і МЗС правесьці перамовы з афіцыйным Менскам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG